Становішча хрысціян у Еўропе абмеркавалі ў Букінгемскім палацы

- 11:00Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II на сустрэчы ў Букінгемскім палацы ў Лондане абмеркавалі становішча хрысціян у Еўропе. Аб гэтым па выніках сустрэчы паведаміў прэс-сакратар патрыярха свяшчэннік Аляксандр Волкаў.

“На сустрэчы абмяркоўваліся розныя пытанні, у тым ліку патрыярх Кірыл расказаў каралеве аб адраджэнні царквы ў Расіі ў апошнія 20 гадоў, аб будаўніцтве храмаў, развіцці багаслоўскай навукі, павелічэнні колькасці епархій, у цэлым — аб духоўным уздыме, які існуе цяпер у Расіі. Таксама ішла размова аб становішчы хрысціянства ў Еўропе”, — сказаў Аляксандр Волкаў. Ён адзначыў, што “патрыярх вельмі натхнёны вынікамі гэтай сустрэчы”.

Таксама прэс-сакратар расказаў, што ў пачатку сустрэчы патрыярх вітаў Яе Вялікасць і павіншаваў з 90-годдзем, якое адзначалася ў гэтым годзе. “На памяць ён падарыў абраз Божай Маці “Скорапаслушніца” ў рускіх ювелірных традыцыях. У адказ каралева паднесла яму партрэты: свой і мужа.

Адбылася сустрэча патрыярха з архіепіскапам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі ў Ламбецкім палацы, размешчаным на беразе Тэмзы. Абмяркоўваліся “духоўныя пытанні ўзаемаадносін цэркваў”. “Гэта вельмі важная сустрэча. Я думаю, што мы павінны прызнаць:

у нас ёсць некаторыя цяжкасці адносна бягучых падзей, якія мы абмяркоўваем апошнія некалькі гадоў. І для мяне гонар сустрэцца з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, гэта вельмі і вельмі важна”, — сказаў Джасцін Уэлбі напярэдадні сустрэчы.

Візіт патрыярха Кірыла ў Вялікабрытанію прымеркаваны да 300-годдзя прысутнасці Рускай царквы на Брытанскіх астравах.