Новы год — сямейнае свята. І яго цёплы, утульны характар уплывае не толькі на наша штодзённае жыццё, але і на рабочае школьнае.
Дырэктар Дзераўнянскай сярэдняй школы Стаўбцоўскага раёна Марыя Мар’янаўна Шумчык расказвае: “Наша школа знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. І гэта накладвае адбітак на ўвесь адукацыйны працэс. У тым ліку — на нашы адносіны з бацькамі. Калі ў асенні і вясновы перыяд мы іх амаль не бачым, бо разам з дзецьмі дарослыя кожную хвілінку шчыруюць на сваіх агародах і прысядзібных участках, то зімой у бацькоў нарэшце з’яўляецца вольны час. І старэйшае пакаленне ахвотна цягнецца ў школу: варыянтаў адпачынку ў сельскай мясцовасці няшмат, а школа можа прапанаваць дзецям і дарослым мноства варыянтаў таго, як цікава і з карысцю правесці час разам. Менавіта таму зімовы перыяд у нашым сумесным жыцці заўсёды самы атмасферны і дружны”.
Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 30 снежня 2022 года.