Свята стваральнай міласэрнасці і ўсёабдымнай любові

- 10:25Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 12 красавіка, з гэтым святам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што светлыя дні гэтага вялікага свята нагадваюць аб выратавальнай надзеі, стваральнай міласэрнасці і ўсёабдымнай любові, напаўняюць сэрца хрысціянскай мудрасцю.

“Мы шчыра дапамагаем блізкім, абараняем слабых, аб’ядноўваемся перад тварам выпрабаванняў. І з новымі сіламі ствараем будучыню, у якой ёсць дастойнае месца кожнаму чалавеку. Няхай узвышаныя імкненні да дабра і справядлівасці застануцца непарушным фундаментам міру і згоды ў беларускім грамад­стве, а святочны велікодны настрой цягнецца як мага даўжэй”, — пажадаў прэзідэнт.