Сярод шматлікіх свят у нашым календары Дзень маці займае асаблівае месца. Стала добрай традыцыяй у сярэдняй школе № 18 Пінска Брэсцкай вобласці ў межах інфармацыйнага сацыяльнага праекта “Школа без бар’ераў: роўныя магчымасці” арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу.
З нецярпеннем чакалі іх навучэнцы і педагогі, каб сказаць словы ўдзячнасці самаму галоўнаму чалавеку ў жыцці. Іх намаганнямі сёння ладзіцца канцэрт “Цяпло маміных рук”. Яркім і запамінальным стане і працяг гэтага дня — музейнае свята “Мама — мой анёл-ахоўнік” з удзелам дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх мам і бабуль. А валанцёры (навучэнцы старшых класаў) правядуць цікавыя экскурсіі.
Вельмі сімвалічна, што свята праходзіць у школьным музеі маці, які быў адкрыты ў жніўні 2008 года і якім кіруе Алена Гузарэвіч. Дарэчы, ініцыятарамі стварэння музея сталі пінская гарадская арганізацыя “Беларускі саюз жанчын” на чале з Нінай Кахновіч і аддзел адукацыі Пінскага гарвыканкама.
Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 14 кастрычніка 2022 года.