Тарыфная стаўка павялічана

Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, павышана ў Беларусі з 1 верасня бягучага года з Br31 да Br33. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 24 жніўня 2017 года № 642.

Памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый павышаны на 6,5%. Пры гэтым памеры карэкціруючых каэфіцыентаў, штомесячных дыферэнцыраваных даплат з 1 верасня не мяняюцца, адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдняспісачная колькасць работнікаў бюджэтнай сферы — 859,2 тысячы чалавек.

Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, кіраўнікі бюджэтных арганізацый павінны забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў і штомесячных дыферэнцыраваных даплат.

Апошні раз тарыфная стаўка першага разраду павышалася ў Беларусі з 1 студзеня 2017 года — да Br31. Таксама з 1 студзеня былі ўстаноўлены штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, што тарыфікуюцца 1—14 разрадамі, у памерах Br8,6 — Br5,7.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *