КДК будзе кантраляваць фарміраванне тарыфаў на ЖКП у сувязі з уключэннем ацяплення. Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў.
“Я не скажу, што работа завершана ў плане кантролю. Ён будзе пастаянна ажыццяўляцца над фарміраваннем тарыфаў, мы будзем адсочваць іх фарміраванне на жыллёва-камунальныя паслугі ў сувязі з уключэннем ацяплення”, — заявіў Леанід Анфімаў.
Ён таксама падтрымаў зняцце жорсткіх абмежаванняў пажарнай аховы і санітарных службаў. “Я поўнасцю падтрымліваю зняцце надуманых патрабаванняў пажарнай аховы і санітарных службаў. Часам даходзіць да абсурду ў плане прад’яўлення патрабаванняў да бізнесу”, — лічыць старшыня КДК.
Леанід Анфімаў прызнаўся, што заўсёды арыентуе сваіх работнікаў на тое, што любое дзеянне кантралюючых органаў, у тым ліку прыпыненне дзейнасці суб’екта гаспадарання, прыводзіць да таго, што дзяржава недаатрымае падаткаў, а людзі не атрымаюць заработную плату. “Таму варта некалькі разоў падумаць, перш чым вынесці рашэнне, якое можа нанесці ўрон нармальнаму функцыянаванню суб’екта гаспадарання”, — падкрэсліў ён.