Тры залатыя медалі, два сярэбраныя, адзін бронзавы

- 11:13Адукацыйная прастора

прывезлі з Казахстана юныя прадстаўнікі Гомельшчыны

Чатыры ўзнагароды прэстыжнай Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды IZhO 2020 па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы — ў мазыран і яшчэ дзве — у школьнікаў з гімназіі № 51 Гомеля.

У алімпіядзе змагаліся амаль 600 школьнікаў з 19 краін свету. Як расказаў дырэктар Мазырскага клуба юных пажарных Аляксандр Баравік, па выніках алімпіяды выхаванцы гуртка спартыўнага праграмавання заваявалі вышэйшыя ўзнагароды. Мазырскіх школьнікаў трэніраваў педагог дадатковай адукацыі клуба юных пажарных Аляксей Баруноў.

Залатыя медалі — у мазыран Станіслава Дамасевіча, Андрэя Мішчанкі і прадстаўніка гомельскай гімназіі № 51 Андрэя Касцянога. “Серабро” — у Ягора Кучара і Рыгора Бараболі (на здымку). Да таго ж гамяльчанін Аляксей Бруёк заняў 3-е месца ў спаборніцтве па матэматыцы.

Дарэчы, медалі Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды даюць 11-класнікам магчымасць паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь без уступных выпрабаванняў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Мазырскім клубам юных пажарных.