Цуды Новага года

- 16:27Нашы дзеці

Новы год — свята цудаў, радасці, сюрпрызаў, час вясёлых усмешак і прыемных успамінаў.

На цуд спадзяецца кожны чалавек, але больш за ўсіх — дзеці. Менавіта таму Новы год і дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” ў нашай школе на працягу многіх гадоў стала добрай і прыгожай традыцыяй.

Вось і сёлета ў гэтыя навагоднія дні Дзед Мароз са Снягуркай наведалі мнагадзетныя сем’і і падарылі радасць дзеткам. Шчырыя словы віншавання выказала бацькам і дырэктар установы адукацыі В.У.Радчанка. Бацькі і дзеці цёпла прынялі гасцей: расказвалі вершы, рабілі ля святочных ялінак фотаздымкі на добры ўспамін, жадалі адно аднаму самага лепшага. Па-сапраўднаму адчувалася адзінства сям’і і цудоўны настрой. Дзеці атрымалі салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі і абяцанне наведаць усіх у наступным Новым годзе.

Наталля СКВАРАДА,
настаўніца пачатковых класаў Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы.