Творчае прывітанне свету

- 11:54Культура

Каля 480 навучэнцаў прынялі ўдзел у гала-канцэрце абласнога этапу V Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”, які прайшоў у Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі дзяржаўны абласны ЦМТ.

— Агляд-конкурс праводзіўся з мэтай развіцця дзіцячай мастацкай творчасці, выяўлення і падтрымкі таленавітых навучэнцаў, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання мола­дзі, — расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама І.А.Папова. — Спаборніцтва выяўляла лепшых у харэаграфічнай, вакальнай, фальклорнай, тэатральнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, інструментальнай музыцы, тэатры моды, арыгінальным жанры, выяўленчым мастацтве і анімацыі.

Праграма гала-канцэрта складалася з выступленняў творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў — пераможцаў і прызёраў абласнога этапу агляду-конкурсу. Яркія нумары падарылі шмат станоўчых эмоцый гледачам.

Дыпломы І ступені атрымалі ўзорны цымбальны аркестр, узорны аркестр народных інструментаў і ўзорны ансамбль скрыпачоў з гімназіі № 4 Брэста, ансамбль народных інструментаў “Вясёлыя музыкі” і ўзорны ансамбль народнага танца “Мацейка” з сярэдняй школы № 13 Баранавіч, узорная фальклорная група “Ранічка” і ўзорная тэатральная студыя “Прыцяжэнне” з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярозы, узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Высокага Камянецкага раёна, фальклорны калектыў з Жабінкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, узорны фальклорны ансамбль “Сунічка” з ясляў-сада — сярэдняй школы Вулькі-1 Лунінецкага раёна, узорны ансамбль фальклорнага танца “Палескія плясуны” і народны ансамбль народнай музыкі “Вятліца” з сярэдняй школы № 2 Століна, Ганна Шмат з аб’яднання “Чараўнікі” Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці Столінскага раёна, Кацярына Аўдзеева з узорнай інструментальнай групы “Добры дзень” Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, узорная студыя моды “Сілуэт”, танцавальны ансамбль “Самія”, узорны ансамбль эстраднага танца “Ваяж”, узорны ансамбль харэаграфічных мініяцюр “Імпульс”, Сафіна Мацеша і ўзорны ансамбль бальнага танца “Вэсма” з Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч, студыя “Шпілька”, узорны ансамбль народнага танца “Крынічка”, узорны ансамбль эстраднага танца “Прэстыж”, Лізавета Цупрык і Маргарыта Чопка з народнага тэатра-студыі “Раёк”, Ангеліна Маляўка, узорны клуб бальна-спартыўнага танца “Вікторыя” і ўзорная эстрадная студыя “Тарарам” з Брэсцкага дзяржаўнага абласнога ЦМТ, тэатр моды з сярэдняй школы № 10 Брэста, Ганна Лысая з сярэдняй школы № 35 Брэста, Юлія Кунахавец з Іванаўскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, узорны ансамбль народнага танца “Праменьчык” з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і мола­дзі Брэста, вакальны ансамбль “Дзілі-бэнд” з сярэдняй школы № 4 Іванава, Аляксандра Павядайла з сярэдняй школы № 1 Ляхавіч, узорны духавы аркестр “Школьныя гады” з гімназіі № 3 Пінска, Мілана Цімафяе­віч з сярэдняй школы № 9 Брэста, Міхайліна Хвясюк з Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І.Нядзведскага Лунінецкага раёна, узорны вакальны ансамбль “Залатое птушаня” з Цэнтра дзіцячай творчасці Лунінца, Кацярына Бабрыковіч з сярэдняй школы № 14 Брэста, студыя сучаснага танца “Навігатар” з Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці і вакальны ансамбль Sunrise з сярэдняй школы № 32 Брэста.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.
Фота аўтара.