У гасцях у вучэбным цэнтры

- 15:38Нашы дзеці

У рамках акцыі “Нашы дзеці” выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр”, чатырох прыёмных сем’яў і дзіцячага дома сямейнага тыпу Рашкевічаў наведалі вучэбны цэнтр Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве ўдзельнічала не толькі кіраўніцтва інстытута, але і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Іванавіч Рамановіч, намеснік старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Паўлавіч Бычко.

Гасцям расказалі, што вучэбны цэнтр з’яўляецца структурным падраздзяленнем інстытута і забяспечвае навучанне курсантаў інстытута і спецыялістаў пагранічнай службы факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Выхаванцам паказалі абсталяваныя класы для заняткаў, казарму, гарадок пагранічнай службы, вайсковае стрэльбішча, тактычнае поле і многія іншыя аб’екты.

Захапленне ў хлопчыкаў і дзяўчынак выклікала магчымасць памацаць зброю, таксама іх вельмі зацікавілі службовыя сабакі. Дед Мароз і Снягурка ўручылі ўсім дзецям салодкія падарункі, запрасілі на чаяванне. А для правядзення мерапрыемстваў дзіцячага сацыяльнага прытулку начальнік вучэбнага цэнтра падпалкоўнік Анатоль Уладзіміравіч Святошчык падарыў акустычную сістэму.

Выказваем таксама падзяку намесніку начальніка вучэбнага цэнтра падпалкоўнікуАндрэю Аляксеевічу Апановічу, падпалкоўніку Аляксандру Лявонавічу Гаўрылкевічу за чулыя адносіны да патрэб дзяцей.

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага СПЦ.