Казахстан: у лютым першакласнікам дадуць дадатковыя канікулы

- 11:11Паралелі

Сёлета для першакласнікаў Казахстана прадугледжаны дадатковыя канікулы, паведамляе “КАЗІНФАРМ” са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан.

“У верасні Міністэрствам адукацыі і навукі быў зацверджаны загад аб тэрмінах канікул і перыядах навучання. У ім распісана ўсё па класах. У адпаведнасці з гэтым загадам, паколькі мы з верасня 2016 года ўкараняем для першакласнікаў абноўлены змест адукацыі і яны вучацца па праграме пяцідзёнкі, дадаткова ім прадастаўляецца 7 дзён канікул — з 1 па 7 лютага”, — паведаміла прэс-сакратар адукацыйнага ведамства Айгер Алібекава ў інтэрв’ю агенцтву. Паводле яе слоў, вучні іншых класаў будуць вучыцца, як і раней.