У школу — праз кірмаш

У краіне пачалася падрыхтоўка да новага навучальнага года — у буйных магазінах адкрыліся школьныя кірмашы. Напрыклад, у Мінску іх сёлета 25.

Школьныя кірмашы традыцыйна з’явіліся ў ГУМе, ЦУМе, універмагу “Беларусь”, гандлёвым доме “На Нямізе” і іншых буйных гандлёвых цэнтрах. Акрамя магазінаў, якія значна пашырылі асартымент вучнёўскіх тавараў, адкрыюцца 80 гандлёвых кропак і будуць аформлены каля 80 куткоў для першакласнікаў. Да таго ж сабраць дзяцей у школу дапамогуць гіпермаркеты, дзе таксама можна набыць адзенне, абутак, пісьмовыя і канцылярскія прылады, кнігі.

З улікам росту попыту на вучнёўскія тавары бліжэй да пачатку навучальнага года, 19—20 жніўня, на пляцоўцы каля Палаца спорту будзе арганізаваны агульнагарадскі кірмаш “Час у школу!”. А з 26 па 29 жніўня ў Палацы спорту пройдзе Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш “Прывітанне, школа-2017!” і ХІ Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш тавараў і паслуг для дзяцей “Нашым дзецям — 2017”, у якіх прымуць удзел вытворцы і пастаўшчыкі дзіцячых тавараў.

Школьныя кірмашы будуць арганізаваны таксама ва ўсіх рэгіёнах краіны. Новых касцюмаў, рукзакоў і канцылярскіх тавараў хопіць на ўсіх навучэнцаў.

Падрыхтавала Ірына ІВАШКА.
Фота аўтара.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *