Беларусь выбрала правераны часам праект АЭС, заявіў кіраўнік падраздзялення па распрацоўцы атамнай інфраструктуры МАГАТЭ Мілка Ковачаў, які займаў раней пасаду міністра энергетыкі Балгарыі.
“АЭС-2006 — гэта новае пакаленне рэактараў, якія цяпер прапануе Расія. Узвядзенне ажыццяўляецца па вопыце будаўніцтва станцый у Кітаі, Венгрыі. Таксама будуецца рэферэнтная Ленінградская АЭС у Расіі. Гэта добры падыход, калі выбраны апераджальныя тэхналогіі, якія правераны ўжо часам. Рэферэнтнасць — важная якасць гэтага праекта”, — сказаў Мілка Ковачаў.
“Тое, што мы пачулі з боку Міністэрства энергетыкі і кіраўніцтва БелАЭС, вельмі глыбокі аналіз і вопыт, які ўжо набыла Беларусь у час рэалізацыі першага атамнага праекта. Гэта вельмі карысна для ўсіх удзельнікаў, для іншых краін-навічкоў. Паколькі Беларусь і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты апярэджваюць іншых навічкоў, яны ўжо будуюць станцыі. Вопыт такіх краін важны і для МАГАТЭ, і для іншых”, — дадаў ён.
Мілка Ковачаў прымаў удзел у штогадовай сесіі семінара МА ГАТЭ па пытаннях развіцця ядзерна-энергетычнай інфраструктуры, які праходзіў 2—5 лютага ў штаб-кватэры агенцтва ў Вене. Беларусь выступала на ім у якасці “краіны ў фокусе”.
“Я ўражаны атамнай праграмай, якую ажыццяўляе Беларусь. Павінен сказаць, што ў вас вельмі прафесійна працуюць над тым, каб укараніць атамную энергію”, — сказаў Пер Ліндэл, дзелячыся ўражаннямі ад прэзентацый беларускага боку на семінары МАГАТЭ па пытаннях развіцця ядзерна-энергетычнай інфраструктуры.
Ён звярнуў увагу, што Беларусь вывучае не толькі вопыт Расіі, але таксама прыцягвае экспертаў з МАГАТЭ і іншых арганізацый. “Гэта вельмі важна, каб вы маглі звярацца з найноўшымі ведамі, якія ёсць у гэтай індустрыі. Калі вы будзеце глядзець толькі на сваю станцыю, то гэта будзе, скажам так, самазаспакаеннем. Трэба глядзець і на тое, што існуе па-за межамі краіны”, — сказаў энергетык.
Электрастанцыі тыпу АЭС-2006 — гэта праект новага пакалення “3+”. У ім прымяняюцца ўнікальныя тэхналогіі, якія даюць магчымасць не толькі павялічыць тэрмін службы асноўнага абсталявання атамнай станцыі да 60 гадоў, але і палепшыць характарыстыкі бяспекі і павысіць канкурэнтаздольнасць на рынку электраэнергіі. Праект вызначаецца шырокім прымяненнем пасіўных і актыўных сістэм бяспекі, а таксама нізкай адчувальнасцю да памылак персаналу.