Ва Украіне плануюць распрацаваць механізм павышэння сацыяльнага статусу настаўніка на аснове сістэмы добраахвотнай сертыфікацыі. Адпаведная норма змяшчаецца ў плане мерапрыемстваў па ўкараненні Канцэпцыі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы рэфармавання сярэдняй адукацыі “Новая ўкраінская школа”.
Рэалізацыя задачы ўскладзена на тры ведамствы: Мінадукацыі, Мінсацпалітыкі і Мінэканамразвіцця.
Згодна з дакументам, да канца 2018 года павінна быць сфарміравана палітыка і распрацаваны механізм сістэмы добраахвотнай сертыфікацыі.
Плануецца, што рэалізацыя механізма павышэння сацыяльнага статусу настаўніка на аснове сістэмы добраахвотнай сертыфікацыі пройдзе ў 2019—2020 гадах.