Расія: Уладзімір Пуцін адмовіўся ўмешвацца ў пытанні школьнай праграмы

- 11:09Паралелі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас штогадовай прэс-канферэнцыі заявіў, што не лічыць магчымым умешвацца ў рашэнні муніцыпальных і рэгіянальных улад па пытаннях змены школьнай праграмы, у прыватнасці, увядзення шахматных гурткоў або шахматных урокаў у школах.

“Перш за ўсё, я не лічу сябе ў праве ўмешвацца ў рашэнні муніцыпальных і нават рэгіянальных улад вось па такіх пытаннях: што трэба дадаць у школьную праграму, што трэба адтуль выключыць. Гэта такая вельмі тонкая сфера, ці патрэбныя там шахматы, ці не ў абавязковай праграме або нават у дадатковы час — гэта павінны ўсё ж такі вызначаць на месцы. І тут кампетэнцыя часта нават школ, а не муніцыпалітэта”, — адказаў У.Пуцін на пытанне журналіста, які расказаў прэзідэнту аб тым, што ў некаторых школах не прымаюць ініцыятыву па ўвядзенні шахматных гурткоў.