Брытанскія даследчыкі назвалі прадукт, які павышае працаздольнасць галаўнога мозга. Як паведамляе “24 СМІ” са спасылкай на артыкул у часопісе The Telegraph, менавіта чарніцы здольны палепшыць мазгавую дзейнасць.
Рэспандэнтамі даследавання сталі школьнікі, падзеленыя на дзве групы. Прадстаўнікі першай групы выпілі перад выкананнем тэста чарнічны сок. Навучэнцаў папрасілі сачыць за экранам і націскаць на адпаведныя стрэлкі, якія на ім з’яўляюцца.
Аказалася, што дзеці, якія выпілі сок з утрыманнем чарніц перад выкананнем задання, атрымалі вынік на 10% вышэйшы, чым школьнікі з другой групы. Такім чынам, у чарговы раз даказана карысць чарніц — яны сапраўды паляпшаюць кагнітыўныя здольнасці, хоць і на кароткі тэрмін.