У адной са школ Вялікабрытаніі будуць уведзены ўрокі, на якіх вучні змогуць абмяркоўваць працы Адольфа Гітлера.
Прадстаўнікі школы заяўляюць, што такія ўрокі неабходны як “проціяддзе ад паліткарэктнасці”. Новаўвядзенне будзе ўкараняцца ў школе для хлопчыкаў Simon Langton Boys School горада Кентэрберы ў графстве Кент.
Курс пад назвай Unsafe space (небяспечная прастора) будзе прызначаны для развіцця “свабоды мыслення”. На яго могуць запісацца школьнікі 16—18 гадоў, якія рыхтуюцца да паступлення ва ўніверсітэт.
У апісанні курса гаворыцца, што навучэнцы “змогуць азнаёміцца з самымі трывожнымі ідэямі без якіх-небудзь папярэджанняў аб іх небяспецы”. У ім будуць лекцыі пад назвамі “Жанчыны супраць фемінізму” і “Не ўсе культуры створаны роўнымі”. Першы ўрок будзе прысвечаны супярэчліваму маніфесту былога супрацоўніка Google Джэйса Дэймара, у якім ён усумніўся ў здольнасцях жанчын да тэхнічных навук.
Дырэктар школы Мэцью Бакстэр заявіў, што “Майн кампф” Гітлера не будзе вывучацца глыбока, але “асобныя палажэнні з кнігі будуць абмяркоўвацца”.
Нагадаем, што ў Беларусі кніга “Майн кампф” унесена ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і забаронена да распаўсюджвання.