Вялікабрытанія: студэнты могуць сутыкнуцца з праблемай працаўладкавання ў ЕС

- 12:23Паралелі

Пасля выхаду Вялікабрытаніі са складу Еўрапейскага саюза маладыя англічане могуць сутыкнуцца c праблемай працаўладкавання ў краінах кантынентальнай Еўропы.

Брытанская студэнтка Сара Роўбак, якая вучыцца ў Парыжы, заявіла, што ў яе практычна няма шансаў для паспяховай кар’еры ў ЕС з-за Brexit, піша Independent. Яна адзначыла, што брытанскія студэнты змогуць працягнуць кар’еру ў саюзе толькі ў тым выпадку, калі атрымаюць, напрыклад, французскае грамадзянства.

Роўбак дадала, што ў будучыні несправядліва ствараць перашкоды для працаўладкавання брытанцаў у Еўропе, бо ўсе яны нара-дзіліся фактычна ў Еўрапейскім саюзе. Такая незвычайная сітуацыя, справакаваная Brexit, толькі нашкодзіць маладому пакаленню. Многія брытанцы, якія цяпер працуюць у Еўрапейскім саюзе, адкрыта трывожацца з нагоды свайго далейшага лёсу. Раней паведамлялася, што кіраўніцтва Еўрасаюза выказала асцярогі з нагоды далейшага становішча еўрапейскіх грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Брытаніі пасля выхаду каралеўства са складу ЕС. Брусель і Лондан маю ць намер узгадніць механізм перамяшчэння грамадзян па тэрыторыі дзяржаў, каб стварыць максімальна камфортныя ўмовы для іх пасля Brexit.