Выбары пачаліся

- 10:51Інфармацыйная гадзіна

Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах пачалося ва Узбекістане, паведамляе карэспандэнт БелТА.

На вышэйшую дзяржаўную пасаду пасля смерці 2 верасня першага прэзідэнта краіны Іслама Карымава прэтэндуюць чатыры кандыдаты: Прэм’ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, Хатамжон Кетмонаў, Сарвар Атамуратаў, Нарыман Умараў.

Датэрміновае галасаванне ва Узбекістане пачалося за дзесяць дзён да выбараў, якія пройдуць 4 снежня, і завяршыцца за дзень да іх. Працягласць работы выбарчых участкаў у гэты час вызначаюць акруговыя выбарчыя камісіі. Для датэрміновага галасавання выбаршчык павінен пісьмова звярнуцца ва ўчастковую камісію па месцы жыхарства і пазначыць прычыну яго адсутнасці ў дзень выбараў.

У спісы выбаршчыкаў уключаны 21 млн 435 тысяч чалавек. У рэспубліцы будуць працаваць 9378 выбарчых участкаў, у тым ліку 44 пры дыпламатычных прадстаўніцтвах у 28 краінах свету.