Выбраны новы кіраўнік дзяржавы

- 10:58Інфармацыйная гадзіна

Мігель Дыяс-Канель выбраны на пасаду старшыні Дзяржаўнага савета Кубы, паведамляюць інфармагенцтвы.

На гэтай пасадзе ён змяніў 86-гадовага Рауля Кастра, які займаў пасаду старшыні Дзяржсавета з 2008 года. Кандыдатуру Мігеля Дыяс-Канеля падтрымалі 603 з 604 дэпутатаў. Іншыя кандыдатуры на гэтую пасаду не разглядаліся.

Раней Мігель Дыяс-Канель займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржсавета.

Згодна з кубінскім заканадаўствам, кіраўнік Дзяржсавета таксама з’яўляецца кіраўніком Савета Міністраў і лічыцца кіраўніком кубінскай дзяржавы. Ён выбіраецца на пяцігадовы тэрмін.