Дзверы Беларусі заўсёды адчынены для Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Дубай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам, Прэм’ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай, шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам.
“Дзякуй вам за добрыя словы, якія вы адрасавалі мне і майму народу. У сваю чаргу хачу сказаць, што дзверы Беларусі для ААЭ і эмірата Дубай заўсёды адкрыты. І я хацеў бы выкласці галоўную сваю пазіцыю на нашай сустрэчы, каб вы часцей бывалі ў Беларусі. У гэтым наш вялікі інтарэс. Нам трэба выводзіць нашы эканамічныя адносіны на ўзровень асабістых і палітычных”, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
У сваю чаргу шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум адзначыў, што вельмі рады візіту Аляксандра Лукашэнкі. Ён таксама заявіў аб гатоўнасці ААЭ ў цэлым і эмірата Дубай у прыватнасці да далейшага развіцця адносін з Беларуссю. “Мы хочам развіваць гэтыя адносіны да лепшага”, — сказаў ён.
Шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум таксама цёпла адазваўся пра Беларусь і яе людзей.