Вызначылі лепшых станочнікаў

- 11:22Якасць адукацыі

На базе рэсурснага цэнтра Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа прайшоў Абласны адкрыты конкурс прафесійнага майстэрства навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання ўстаноў прафесійнай адукацыі па прафесіі “Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў”.

У двухдзённым спаборніцтве ўдзельнічалі 10 канкурсантаў з 4 устаноў адукацыі Брэстчыны, якія рыхтуюць такіх спецыялістаў: Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Баранавіцкага і Бярозаўскага дзяржаўных прафесійных ліцэяў будаўнікоў, а таксама Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Акрамя таго, у конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа Гродзенскай вобласці.

Конкурс складаўся з двух тураў — тэарэтычнага і практычнага. Удзельнікі адказвалі на 50 тэставых пытанняў па вучэбных дысцыплінах “Спецтэхналогія” і “Ахова працы”, выраблялі складанае крэсла з падлакотнікамі з выкарыстаннем дрэваапрацоўчых станкоў і ручнога электрыфікаванага інструменту.

Па выніках конкурсу дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені сярод навучэнцаў атрымалі Андрэй Васюковіч і Мікалай Ходзін з Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, а таксама Аляксей Гаўрылюк з Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Сярод майстроў вытворчага навучання лепшымі аказаліся Дзмітрый Аляксандравіч Ляўкун з Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Яўген Мікалаевіч Цырыбка з Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці і Іван Іванавіч Лясько з Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.