Яркія фарбы восеньскіх канікул

- 11:17Выхаванне

Восеньскія канікулы — шчаслівая пара. Хочаш — у школу прыходзь на цікавыя мерапрыемствы, хочаш — кніжку пачытай ці з сябрамі пагуляй, а хочаш — падарожнічай. Любыя жаданні здзяйсняюцца! Для вучняў Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна на восеньскіх канікулах былі арганізаваны мерапрыемcтвы на любы густ. Але найбольш запамінальнай аказалася экскурсія ў цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”, дзе вучні наведалі заапарк і ваенна-гістарычны комплекс “Партызанскі лагер”.

Фота да матэрыялу: Яркія фарбы восеньскіх канікул.У заапарку вучні з задавальненнем назіралі за птушкамі, змаглі пабачыць дзвюх сябровак — мядзведзіцу Васілісу і сабачку Анфісу, якія жывуць разам у адным вальеры, тыграў, зуброў, лам і многіх іншых жывёл. Усе яны размешчаны ў прасторных вальерах і прыгожых доміках.

Фота да матэрыялу: Яркія фарбы восеньскіх канікул.Пры наведванні ваенна-гістарычнага комплексу “Партызанскі лагер” вучні прайшлі партызанскімі сцежкамі, пабывалі ў зямлянках, рэканструяваных па гістарычных дакументах, якія знаходзяцца ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую цікавасць выклікала майстэрня са зброяй і лясная школа, дзе тагачасныя дзеці ў гады Вялікай Айчыннай вайны атрымлівалі веды. Напрыканцы падарожжа вучні мелі магчымасць пакатацца на атракцыёнах, размешчаных у парку, набыць на памяць сувеніры для сябе і знаёмых.

Сапраўды, жаданні здзяйсняюцца, толькі для гэтага трэба быць актыўным і мабільным. Падарожнічайце з задавальненнем!

Алена АМЕЛЬЯНОВІЧ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.