25 кастрычніка ў Канюхоўскім ВПК яслі-сад — сярэдняя школа Бераставіцкага раёна напярэдадні восеньскіх канікул адбылася сустрэча навучэнцаў з начальнікам дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі АУС Бераставіцкага райвыканкама маёрам міліцыі Ю.К.Красоўскім. Падчас сустрэчы з навучэнцамі 7—8 класаў праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху і аб наступствах іх парушэння. Як вядома, дарога не даруе памылак, а прафілактыка не бывае лішняй.
Маёр міліцыі растлумачыў вучням патрабаванні бяспекі дарожнага руху, у прыватнасці, неабходнасць выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, нагадаў правілы бяспекі пры яздзе на веласіпедзе. Акрамя таго, навучэнцы даведаліся пра рэзанансныя выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў. Дзеці змаглі задаць супрацоўніку ДАІ пытанні. Прадэманстраваны прафілактычныя відэаролікі аб неабходнасці выканання ПДР.
Праведзеная акцыя, несумненна, падштурхне хлопчыкаў і дзяўчынак у перыяд канікулаў выконваць правілы дарожнага руху і больш сур’ёзна ставіцца да сваёй бяспекі. Жадаем усім бяспечных канікул!
Вераніка КРУПІЦА,
настаўніца АБЖ Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.