“Задачы застаюцца нязменнымі, і ўсе яны замацаваны ў мінскіх дакументах”

- 12:22Інфармацыйная гадзіна

Масква выступае за няўхільнае выкананне мінскіх дамоўленасцей па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі для расійскіх і замежных журналістаў.

“Далёка не ўсе дамоўленасці былі выкананы, перш за ўсё тыя, якія тычацца абавязацельстваў Кіева па наладжванні прамога дыялогу з Данецкам і Луганскам, вырашэння палітычных аспектаў украінскага крызісу, — сказаў Сяргей Лаўроў. — Таму было вырашана прадоўжыць гэтую работу ў 2016 годзе, але задачы застаюцца нязменнымі, усе яны замацаваны недвухсэнсоўна ў мінскіх дакументах. Мы будзем патрабаваць іх няўхільнага выканання, у адпаведнасці з тымі дадатковымі намаганнямі, якія прыкладаліся ў рамках сустрэч лідараў нармандскага фармату”.
Паводле слоў расійскага міністра, Масква па-ранейшаму выказвае прыхільнасць да “мірнага вырашэння ўнутрыўкраінскага крызісу і прадоўжыць садзейнічаць таму, каб украінцы аднавілі сваю нацыянальную згоду”.