Здаецца, што гэта страшны сон…

- 11:57Людзі адукацыі

Немагчыма паверыць і зразумець… Але гэта рэальнасць…

Мы развіталіся з Настаўнікам Марынай Міхайлаўнай Пархімовіч. І гэта не проста настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. Гэта настаўнік, які разумеў, падтрымліваў, накіроўваў. 25 гадоў Марына Міхайлаўна працавала ў адным калектыве — у сярэдняй школе № 2 Стоўбцаў. Яна аддала ёй чвэрць стагоддзя і, у выніку, сваё жыццё…

Упершыню пераступіўшы парог школы ў 1990 годзе пасля атрымання дыплома з адзнакай гістарычнага факультэта МДПІ імя А.М.Горкага, заў­сёды заставалася вернай выбранай прафесіі. І на свой апошні ўрок яна ішла поўная ідэй і планаў, з адкрытым сэрцам і любоўю…

Нам увесь час хочацца думаць і згадваць пра яе. І ўсе гэтыя ўспаміны вельмі светлыя і пазітыўныя. І не таму, што ў такія хвіліны так прынята, а таму, што менавіта такім чалавекам яна і была — светлым, шчырым, непасрэдным. Яна была нашай калегай і нашым сябрам. Сціплая і тактоўная, заўсёды ўмела падтрымаць, быць чулай і спагадлівай, яна выпраменьвала дабро.

Уменню любіць, верыць у лю­дзей, дараваць, працаваць і жыць сумленна Марыну, малодшую з трох дачок, навучылі бацькі Марыя Аляксандраўна і Міхаіл Іванавіч Бабіч. Яе тылам заўсёды была моцная любячая сям’я. Яна сустрэла чалавека, які стаў мужам і аднадумцам, нара­дзіліся сын Арцём, дачка Насця.
Хацелася марыць, любіць, верыць…

Школа для Марыны Міхайлаўны была любімай работай, куды хацелася бегчы, дзе чакалі не проста калегі, але і сяброўкі, не проста вучні, а любімыя вучні. Настаўніца гісторыі стала для дзяцей прыкладам для пераймання, а яе сумленнасць, прыстойнасць, глыбіня ведаў, неабыякавасць, вера ў людзей, аптымізм і дзіўная дабрыня заўсёды выклікалі павагу. Ёй удалося раскрыцца як чалавеку і педагогу, дзякуючы неверагоднай працавітасці, эрудыцыі, мэтанакіраванасці, высокай адказнасці.

Марына Міхайлаўна была добрай і справядлівай. Умела быць цікавай дзецям, захапіць іх, працавала з імі не толькі на ўроках, але і на факультатывах, занятках аб’яднання па інтарэсах “Спадчына”. Многія з іх сталі ўдзельнікамі і пераможцамі алімпіяд па гісторыі і грамадазнаўстве, звязалі свой далейшы шлях з гістарычным або юрыдычным напрамкам.

Тыя, у каго Марына Міхайлаўна была класным кіраўніком, шчыра лічаць, што ім неверагодна пашанцавала. І яны маюць рацыю, таму што яна заўсёды старалася з’яднаць клас, убачыць станоўчае ў кожным дзіцяці, з любоўю, цярпеннем і прафесіяналізмам шукала падыход да любога. Яна ніколі не была абыякавай да дзяцей, а яны гэта заўсёды адчувалі.

Нядаўна на вечары сустрэчы выпускнікоў дружна сабраўся выпуск 2004 года. 11 “В” клас Марыны Міхайлаўны быў ліцэйскім юрыдычным, па-свойму асаблівым, таму што складаўся з адных хлопчыкаў, якія прыйшлі ў 10 клас нашай школы з базавых школ практычна ўсяго раёна. Два гады хлопцы мэтанакіравана рыхтаваліся да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы юрыдычнага профілю, а пасля заканчэння школы студэнтамі толькі Акадэміі МУС Беларусі сталі адразу восем выпускнікоў.

Якой прыгожай і шчаслівай, напоўненай унутраным святлом была Марына Міхайлаўна ў той вечар у акружэнні сваіх любімых вучняў…

Менавіта такой яна назаўсёды застанецца ў нашай памяці.

Ад імя калектыву
сярэдняй школы № 2 Стоўбцаў Аксана Міхайлаўна Лось, дырэктар.

В центре банковских услуг № 624 филиала № 500 Минского управления ОАО “АСБ Беларусбанк” по адресу г.Столбцы, ул.Центральная, д.6 “Б” УНП 100603596; МФО АКВВВY21500

открыт благотворительный счет на имя Анжелы Владимировны Цвирко для сбора средств на лечение сына Владислава Станиславовича Цвирко 
транзитный счет № BY16AKBB38193821240156000000 на благотворительный счет № BY05AKBB31340000103116020624

открыт благотворительный счет на имя Светланы Иосифовны Шутько для сбора средств на лечение сына Руслана Иосифовича Шутько
транзитный счет № BY16AKBB38193821240156000000 на благотворительный счет № BY20AKBB31340000103106020624

открыт текущий (расчетный) банковский счет с использованием банковской платежной карточки на имя Андрея Викторовича Романова
№ BY56AKBB30140003569676010000 транзитный счет № BY65AKBB38120624026926000000

открыт текущий (расчетный) банковский счет с использованием банковской платежной карточки на имя Артёма Вячеславовича Пархимовича 
№ BY03АКВВ30140003569776010000 транзитный счет № BY65АКВВ38120624026926000000