Здзіўляць і здзіўляцца

- 21:56Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Кожны педагог павінен працаваць над стварэннем свайго лічбавага партфеля, упэўнена настаўніца беларускай мовы і літаратуры Юрацішкаўскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна Нона Уладзіміраўна Сілюк.

– Не адзін раз заўважала, што педагогі не ўмеюць сябе прэзентаваць. І я ў тым ліку, — ­адзначае суразмоўніца. — У кожнага з нас назапашаны вялікі вопыт, сабрана багатая метадычная бібліятэка, зроблена не адна аўтарская распрацоўка, але часта ўсё гэта існуе ў разрозненым выглядзе. Менавіта таму ўзнікла ідэя ства­рыць асабісты лічбавы партфель, які б акумуліраваў усю карысную інфармацыю. Зараз я займаюся сістэматызацыяй матэрыялаў для яго. Так, у адным раздзеле я размясціла ўсе электронныя адукацыйныя рэсурсы, якія могуць спатрэбіцца падчас работы, другі блок адвяла пад інтэр­актыўныя гульні, трэці — пад прэзентацыі, чацвёрты — пад інтэрактыўныя рабочыя сшыткі. Асобны падраздзел уключае звесткі па двух інавацыйных праектах, у якіх я ўдзельнічала. Пакуль поўнасцю прывяла ў парадак напрацоўкі, прысвечаныя прафесійнаму самавызначэнню школьнікаў. Цяпер гэтая база даных заўсёды ў мяне пад рукой. 

З ідэяй стварэння лічбавага партфеля настаўніка Нона Ула­дзіміраўна Сілюк азнаёміла калег з іншых устаноў адукацыі падчас выставы прадметна-метадычных і навукова-метадычных матэрыялаў па выхаванні навучэнцаў, якая адбылася на базе Гродзенскага інстытута развіцця адукацыі ў лістапа­дзе 2022 года. Педагог кажа, што пакуль знаходзіцца ў самым пачатку гэтай працы, і мяркуе, што ёй спатрэбіцца яшчэ год, каб партфоліа набыло належны выгляд. Але намаганні таго вартыя.   

— Несумненная перавага захавання матэрыялаў у электронным варыянце заключаецца ў тым, што іх лёгка падаг­наць пад любы ўзровень класа. І што вельмі важна, для такога перафарматавання спатрэбіцца не так шмат часу, — тлума­чыць суразмоўніца. 

 

Чытайце матэрыял Святланы Лоцманавай у нумары ад 13 студзеня 2023 года.