Жыць сваім домам

- 9:40Сацыяльны ракурс, Соцыум

“Кораб ужо стаіць, дах і вокны ёсць…” Настаўніцкая сям’я Леўкавец з Піншчыны, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, ажыццяўляе мару аб прасторным і камфортным жыллі.

 

Цяжка ўявіць, што ў гэтай маладой і прыгожай пары пяцёра дзяцей. Але так і ёсць, у сям’і Леўкавец выхоўваюцца дачка і чатыры сыны. Старэйшай — адзінаццаць гадоў, малодшаму хутка споўніцца год.  

Муж і жонка — аднавяскоўцы, іх малая радзіма — вёска Глінка Столінскага раёна Брэстчыны. Вучыліся ў адной школе. Калі надышоў час вызначыцца з будучай прафесіяй, абое вырашылі стаць настаўнікамі. Вольгу прываблівала работа з пачаткоўцамі. Івана больш цікавіла фізічнае выхаванне дзяцей. Вучыліся ў розных навучальных установах: яна — у Брэсц­кім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна, ён — у Палескім дзяржаўным універсітэце. Але адлегласць не перашкода для сапраўдных пачуццяў. Ажаніліся, калі яшчэ былі студэнтамі, нара­дзілася дачка. 

Пасля ўніверсітэта Івана размеркавалі настаўнікам фізічнай культуры ў Ахоўскую сярэднюю школу Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Вольга з маленькай дачкой прыехала разам з ім. І муж, і жонка выраслі ў мнага­дзетных сем’ях, заўсёды хацелі, каб іх уласны дом таксама звінеў дзіцячымі галасамі. Так і атрымалася. Апошнія гады маладая маці правяла пераважна ў дэкрэтных водпусках. Між тым паспела і папрацаваць. Некаторы час была настаўніцай пачатковых класаў у адной са школ Пінска, потым — педагогам дадатковай адукацыі ў Ахоўскай сярэдняй школе. 

 

Пасля нараджэння трэцяга дзіцяці Леўкаўцы атрымалі ад дзяржавы двухпакаёвую кватэру ў Пінску. Жывуць у ёй і зараз. Зразумела, што сям’і, якая з таго часу павялічылася да сямі чалавек, тут ужо цесна. Калі ў мінулым го­дзе даведаліся, што пад Пінскам выставілі на аўкцыён зямельныя ўчасткі, зацікавіліся. З’ездзілі, паглядзелі, і адзін з іх спадабаўся. Да вёскі Ахова, дзе працуе галава сям’і, адтуль дабірацца ўсяго дзесяць мінут. Пашанцавала, што іншых жадаючых набыць участак не было, змаглі купіць па першапачатковай цане.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”, Леўкаўцы атрымалі субсідзіраваны крэдыт на ўзвядзенне дома. Паколькі ў сям’і выхоўваецца 5 дзяцей, выдзеленыя ёй дзяржсубсідыі цалкам пакрылі суму асноўнага доўгу і працэнты па крэдыце. Іншымі словамі, вяртаць дзяржаве ім не прый­дзецца ні капейкі.

 

Чытайце матэрыял Аксаны Мыцько ў нумары ад 16 снежня 2022 года.