ЗША: вучням задалі напісаць перадсмяротныя запіскі

- 9:48Паралелі
У адной з элітных школ Нью-Ёрка 14-гадовыя школьнікі атрымалі вельмі дзіўнае дамашняе заданне. Настаўніца англійскай мовы загадала дзецям напісаць перадсмяротныя запіскі.

Нагодай для такога задання стала кніга “Таемнае жыццё пчол” пісьменніцы Сью Монк Кід. Адна з гераінь гэтай кнігі скончыла жыццё самагубствам, менавіта на яе месцы і павінны былі ўявіць сябе вучні.
Бацькі школьнікаў былі шакіраваны і абураны такім дамашнім заданнем. Па іх словах, яны плацяць за навучанне сваіх дзяцей у гэтай школе па 41 тысячы долараў у год і не жадаюць цярпець падобных рэчаў.
Настаўніца, якая дала школьнікам такое заданне, адмовілася ад каментарыяў. Дырэктар школы заявіў, што ніякіх пісьмовых скарг ад бацькоў не атрымліваў.
Раней у адной са школ ЗША настаўнік папрасіў 13-гадовых школьнікаў уявіць, што яны жадаюць скончыць жыццё самагубствам, і даў ім заданне апісаць прычыны, па якіх яны б развіталіся з жыццём. Пасля гэтага настаўніка звольнілі.