Перамога дасталася кіруючай партыі

- 11:06Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Дзяржаўная выбарчая камісія (ДВК) Чарнагорыі пацвердзіла перамогу кіруючай Дэмакратычнай партыі сацыялістаў (ДПС) на чале з дзеючым прэм’ер-міністрам краіны Міла Джуканавічам на праведзеных парламенцкіх выбарах.

Паводле даных ДВК, партыя Джуканавіча атрымлівае 36 мандатаў у парламенце, які складаецца з 81 дэпутата. У апазіцыйнага “Дэмакратычнага фронту” 18 мандатаў, ва ўмерана апазіцыйнай “Вялікай кааліцыі — “Ключ” 9 мандатаў. У двух іншых умерана апазіцыйных палітычных утварэнняў — “Дэмакраты” і Сацыял-дэмакратычная партыя — 8 і 4 мандаты адпаведна.

У сацыял-дэмакратаў, якія падтрымліваюць ДПС, — два мандаты. Партыі нацыянальных меншасцей, якія падтрымліваюць кіруючую ДПС, атрымалі 4 мандаты: два ў Башняцкай партыі і па адным у “Албанцаў рашуча” і “Харвацкай грамадзянскай ініцыятывы”.

Чарнагорская апазіцыя ўжо заявіла, што не прызнае вынікаў выбараў.

Папярэднія парламенцкія выбары ў Чарнагорыі адбыліся 14 кастрычніка 2012 года. Дэпутаты чарнагорскага парламента выбіраюцца на чатыры гады.