2015 год стане сімвалічным для беларуска-пакістанскіх адносін

- 10:36Інфармацыйная гадзіна

Аб гэтым Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сказаў 11 жніўня на сустрэчы з Прэм’ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам.

“У гэтым годзе мы закладваем трывалы фундамент для збліжэння нашых эканамічных адносін. Перакананы, праз год мы выйдзем на зусім новы ўзровень адносін”, — адзначыў Андрэй Кабякоў.
Садзейнічаць гэтаму будзе перш за ўсё стварэнне сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У Мінску 7 жніўня бягучага года адбылося яе першае пасяджэнне. “Высокі ўзровень сустаршынь камісіі з’яўляецца залогам хуткага і эфектыўнага вырашэння тых пытанняў, якія ўзнікаюць у гандлёва-эканамічнай сферы”, — лічыць беларускі прэм’ер.
Існаванне гэтага інстытута, упэўнены ён, будзе садзейнічаць і таму, што бакі ў найбліжэйшы час радыкальна наросцяць гандлёва-эканамічны абарот. На думку Андрэя Кабякова, $58 млн тавараабароту, які склаўся па выніках 2014 года, далёка не адпавядаюць патэнцыяльным магчымасцям бакоў. “Я лічу, што мы павінны ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты. Стратэгічны характар адносін паміж нашымі краінамі дасць магчымасць забяспечыць рост па ключавых напрамках нашага супрацоўніцтва”, — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.