Памяці ахвяр Халакосту

- 15:26Нам пішуць

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У выніку знішчэння загінула да 60% яўрэйскага народа. Па розных даных, было знішчана да 6 млн чалавек. Вызваленне наступіла толькі ў 1945 годзе.

Мерапрыемствы памяці ахвяр Халакосту былі праведзены з выхаванцамі ясляў-сада № 6 Навагрудка. Нават такую складаную для ўспрымання тэму выхавальнікі імкнуцца данесці маленькім дзецям даступна для іх узросту. Правялі гутарку пра вайну і яе наступствы. Выхаванцы ўстановы паказалі свае веды і адчуванні ў малюнках.

Ірына МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.