Як зацікавіць дзецей малодшага школьнага ўзросту? Запыталі ў Жанны Леанідаўны Лавецкай — педагога вышэйшай катэгорыі і класнага кіраўніка пачатковых класаў жлобінскай гімназіі № 8 імя В.І.Казлова.
Гісторыя Жанны Леанідаўны як настаўніка пачалася яшчэ ў пачатковай школе, калі яна сустрэла сваю першую настаўніцу — Алену Раманаўну Кісялёву. Педагог сваім прыкладам паказала Жанне Леанідаўне, як важна, калі побач выкладчык, які любіць сваю справу, сваіх падапечных і ўсведамляе адказнасць усёй працы.
— Алены Раманаўны даўно няма ў жывых, але памяць аб ёй засталася са мной назаўсёды. Я была ўпэўнена, што вырасту і стану настаўніцай менавіта пачатковых класаў, — расказвае педагог.
І Жанна Леанідаўна засталася вернай сваім мэтам. Скончыла Мазырскі педагагічны інстытут імя Н.К.Крупскай і з 1997 года працуе класным кіраўніком і настаўніцай пачатковых класаў. У гэтым годзе споўнілася 25 гадоў, як Жанна Леанідаўна ў педагогіцы.
Чытайце матэрыял Соф’і Цыкуновай у нумары ад 30 верасня 2022 года.