Калектыў аднадумцаў

- 10:09Першае працоўнае месца, Суразмоўца, Суразмоўца

Настаўніцай англійскай мовы Дар’я Леанідаўна Бажко вярнулася ў родную сярэднюю школу № 2 Шчучына.

Паспяховаму старту ў прафесіі садзейнічаў калектыў аднадумцаў, педагогі, павага да якіх прайшла праз усё яе школьнае жыццё. У старшых класах школы Дар’я вызначылася з будучай прафесіяй. Займалася ў класе з паглыбленым вывучэннем англійскай і рускай моў, пастаянна ўдзельнічала ў алімпіядах па гэтых прадметах, у конкурсах.

Цікавасць да англійскай мовы ўзнікла дзякуючы выкладчыку Ядвізе Браніславаўне Іванчык. Менавіта яе ўрокі так запалі ў душу школьніцы, што яна вырашыла не толькі выву­чаць замежную мову, але і абавязкова стаць настаўніцай. На той час дырэктарам школы быў Уладзімір Антонавіч Жданко, ён і параіў узяць мэтавае накіраванне. Дзяўчына якраз і марыла вучыцца недалёка ад дому і затым вярнуцца ў родныя мясціны.

Дар’я паступіла ў Гро­дзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на філалагічны факультэт, выбраўшы спецыяльнасць “Сучасныя замежныя мовы (выкладанне)”. Першы педагагічны вопыт студэнтка атрымала на практыцы ў Гродзенскай гарадской гімназіі. У якасці валанцёра выкладала пажылым лю­дзям у аддзяленні дзённага знаходжання. Займалася з хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў дзіцячым садзе. Такая практыка дапамагла ў далейшым.

Дыпламаваным спецыялістам Дар’я Леанідаўна прыйшла ў сярэднюю школу № 2 Шчучына. Маладому спецыялісту даручылі і класнае кіраўніцтва. У бягучым навучальным годзе яе 9 “А” ўжо выпускны.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 28 кастрычніка 2022 года.