Кожны павінен ведаць закон

- 10:37Адукацыйныя праекты

У сярэдняй школе № 46 Магілёва дзейнічае профільны 10 “А” клас прававой накіраванасці “Юны следчы”. Ён функцыянуе пад эгідай упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. 

–Адукацыйны працэс у гэтым класе ажыццяўляецца ў мэтах інтэлектуальнага, маральнага і фізічнага развіцця вучняў, а таксама павышэння іх прававой культуры, фарміравання дзяржаўнага светапогляду і набыцця цвёрдых маральных асноў і прынцыпаў. Дзякуючы ўмацаванню сувязей са Следчым камітэтам, мы прапагандуем здаровы лад жыцця і выхоўваем патрыятызм, — расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 46 Магілёва Аксана Віктараўна Шыбека.

У адпаведнасці з планам вучэбна-­выхаваўчых мерапрыемстваў, у профільным класе прававой накіраванасці Следчым камітэтам кожны тыдзень праводзяцца заняткі. Сюды ўключаны прадметы “Асновы права”, “Прафілактыка здзяйснення злачынстваў у сферы інфармацыйнай бяспекі” і практычныя заняткі “Тэхнічныя магчымасці крыміналістычнай лабараторыі”.

— Яшчэ СК сумесна з адміністрацыяй школы арганізоўвае для вучняў прававога класа выязныя экскурсіі. Напрыклад, наведалі Беларускую дзяржаўную ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага чырвонага сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, дзе навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй стварэння і дзейнасцю найстарэйшай і найбуйнейшай шматпрофільнай установы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і пагля­дзелі турнір па інтэлектуальных гульнях упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, — расказала Аксана Віктараўна.  

 

Чытайце матэрыял Настассі Чарканавай у нумары ад 13 студзеня 2023 года.