Я адпрацавала ў сярэдняй школе № 36 Мінска 28 гадоў, зараз пенсіянер, інвалід, ветэран працы. Ужо 4 гады я не працую, але па-ранейшаму люблю сваю школу, калектыў, часто заходжу ў госці. Было надзвычай прыемна, што мяне не забываюцца: запрасілі на навагодні вечар, які быў арганізаваны ў дзіцячым садзе № 353 Мінска. Нам паказалі канцэрт, усім уручылі падарункі.
Лічу, што наш прафсаюз у Ленінскім раёне сталіцы выдатна арганізоўвае мерапрыемствы, не забывае нас, ветэранаў. Мы вельмі ўдзячны за такую ўвагу. Выказваю падзяку старшыні Ленінскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Але Рыгораўне Бакуновіч за тое, што “Калядныя вечары” для ветэранаў педагагічнай працы ў нашым раёне праводзяцца з 2002 года.
Галіна ЯБЛАНЬ,
ветэран працы.