У сярэдняй школе № 2 Навагрудка свята 8 Сакавіка не толькі для жанчын-педагогаў і дзяўчынак, але і для ўсёй школы. Раніцай адбылася ўрачыстая перадача паўнамоцтваў настаўнікаў школы вучням 11 і 10 класаў. У школе прайшоў дзень самакіравання, і вучні-старшакласнікі з задавальненнем правялі ўрокі ў малодшых класах.
Цікава было і вучням, да якіх у гэты дзень прыйшлі новыя настаўнікі. Пасля заняткаў прайшоў канцэрт-віншаванне, у якім прынялі ўдзел не толькі вучні, але і педагогі школы. Было шмат нумароў: песні, вершы, пастаноўкі. Выступаў тэатр моды “Авангард”, тэатр пародый на буранаўскіх бабуль. Асабліва ўразіла выступленне вакальнай групы хлопчыкаў і гурта “Вясна”, удзельнікі якога — настаўніцы нашай школы. Дзень прынёс шмат уражанняў і станоўчых эмоцый.