Свята ўсіх свят

- 15:36Нам пішуць

Вучні аб’яднання па інтарэсах сярэдняй школы № 2 Скідзеля “Асновы праваслаўнай культуры” разам з кіраўніком рэалізавалі праект “Вялікдзень”. Дадучыліся бацькі і іншыя неабыякавыя.

На канікулах разам з бацькамі вучні наведалі Храм Святых навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай Скідзеля і сустрэліся з протаіерэем Кірылам і матушкай Наталляй. Падчас сустрэчы протаіерэй Кірыл расказаў пра значэнне свята Вялікадня, яго ролю ў жыцці хрысціян. Матушка Наталля нагадала звычаі і традыцыі, звязаныя з гэтым святам. У рамках праекта быў праведзены майстар-клас “Велікоднае кураня”: дзеці сваімі рукамі зрабілі кураня для ўпрыгожвання святочнага стала.

На Вялікдзень — шмат пачастункаў. Вучні прынеслі яркія маляўнічыя яйкі і выпечаныя хатнія кулічы. 12 красавіка прайшло святочнае мерапрыемства “Радасць Вялікадня”. Спявалі песні, не абышлося і без велікодных гульняў.

У рамках праекта прайшла акцыя “Дары радасць на Вялікдзень”. Вучні падрыхтавалі велікодныя віншаванні для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў працы нашай школы, наведалі іх з падарункамі, павіншавалі са святам.

Ірына САДОЎСКАЯ,
кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Асновы праваслаўнай культуры”
сярэдняй школы № 2 Скідзеля Гродзенскага раёна.