11 і 12 студзеня вучні 1—11 класаў сярэдняй школы № 7 Смаргоні, іх настаўнікі, бацькі, бабулі і дзядулі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе “Зiмовыя фарбы Гродзеншчыны”.
На два дні тэрыторыя школы ператварылася ў своеасаблівую творчую майстэрню пад адкрытым небам. Дзеці развялі фарбы, падрыхтавалі ў школьным двары снежнае палатно і пачалі тварыць…
Хутка на снезе з’явіліся прыбраныя ёлачкі, упрыгожаныя яркімі шарыкамі, і рознакаляровымі канфеці, пацешныя снегавікі, гарэзлівы васьміножак Айсік, чырванагрудыя снегіры, весёлая свінка, таямнічы анёл, навагодні падарунак, самая сапраўдная зімовая казка, сімпатычны кіт і многае-многае іншае.
Праца над стварэннем малюнкаў і фігур дала магчымасць кожнаму ўдзельніку праявіць фантазію і падарыла велізарную порцыю станоўчых эмоцый.
Марыя ГОВІЧ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 7 Смаргоні.