Снежная казка

- 14:38Нам пішуць

Зіма — выдатны і казачны час, асабліва для дзяцей. Бо толькі ўзімку можна катацца на санках, лыжах, каньках, гуляць у снежкі, ляпіць снежную бабу, майстраваць велізарныя снежныя крэпасці, а таксама іншыя пабудовы са снегу. Бо снег — гэта радасць, смех, весялосць і пацешныя гульні.

Нашы дзеці вельмі любяць ляпіць са снегу. З велізарным запалам робыць жывёл, гародніну, садавіну, выкарыстоўваючы пясочныя формы і вядзерцы. На ўчастку з’яўляюцца снегавікі, вялікія снежныя крэпасці, лабірынты.

Са з’яўленнем снегу наш дзіцячы сад ператвараецца ў сапраўдную зімовую казку. Усе дружна бяруцца за працу: і выхавальнікі, і дзеці. Спачатку збіраем рыдлёўкамі снег у кучы, затым фармуем пабудовы, заліваем іх вадой і размалёўваем фарбамі.

Зіма ў самым разгары, сняжок выпадзе яшчэ не раз, так што можна яшчэ ўмат чаго зрабіць з гэтага белага чароўнага матэрыялу.

Кацярына СЕНДЗЕР,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 28 Гродна.