Фантазіяй і дзіцячай творчасцю быў напоўнены Дзень снегу, які прайшоў у яслях-садзе № 11 Навагрудка. Выхаванцы ўсіх груп прынялі ўдзел у конкурсе снежных фігур.
На групавых пляцоўках з’явіліся казачныя героі: тры мядзведзі, прыгажуня ліса, царэўна-лебедзь, ружовае парася, кіт з велізарным ротам, зелёная гусенічка.
Весялосцю і дзіцячым смехам быў напоўнены фізкультурны час “Снежны снайпер”. Дзеці кідалі ў цэль снежкі, бралі боем снежную крэпасць і каталіся на санках.
Свята атрымалася на славу, выхаванцы і дарослыя атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою!
Таццяна КВЕТКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.