Сэрвісы Web 2.0 — інструмент творчых ідэй

- 11:29Брэстчына

Ва ўмовах мадэрнізацыі сістэмы адукацыі, а таксама ў сувязі з інтэнсіўным працэсам развіцця інфарматызацыі, які характарызуецца шырокім укараненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс, з’яўляюцца новыя праблемы і задачы, над вырашэннем якіх даводзіцца працаваць выкладчыкам. Адна з такіх праблем — гэта зніжэнне ў навучэнцаў цікавасці да навучання.

Адукацыю сёння нельга ўявіць без сучасных камп’ютарных тэхналогій. Сэвісы Web 2.0 — цікавы інструмент для выгаднага прадстаўлення творчых ідэй.