А вы памятаеце сваё дзяцінства?

- 17:06Нам пішуць

“Мяне білі ў дзяцінстве, чым папала. Часта … і за любую правіннасць. Гэта я памятаю да гэтага часу і не забуду ніколі .., “ — выціраючы слёзы, шчыра расказала адна з удзельніц сустрэчы бацькоў з нядобранадзейных сем’яў, арганізаванай педагогамі Драгічынскага раённага СПЦ.

Прынята лічыць, што самае бяспечнае месца для дзіцяці — гэта яго дом. Здавалася б, сапраўды, менавіта тут побач з дзіцем знаходзяцца людзі, якія закліканы любіць і абараняць яго, клапаціцца пра яго. Аднак усё часцей даводзіцца чуць пра выпадкі насілля ў сям’і, ужывання адным ці абодвума бацькамі алкагольных напіткаў, незадавальнення асноўных жыццёвых патрэбнасцей дзяцей. З органаў унутраных спраў рэгулярна паступаюць паведамленні аб сямейных скандалах, якія адбываюцца ў прысутнасці непаўналетніх. На жаль, частка гэтых безадказных бацькоў, самі выхоўваліся у нядобранадзейых сем’ях. І цяпер яны жывуць і выхоўваюць сваіх дзяцей па знаёмым ім сцэнары.

З мэтай павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці і адказнасці за выхаванне дзяцей у сацыяльна-педагагічным цэнтры працуе клуб для бацькоў з нядобранадзейных сем’яў “Расцём. Маем зносіны. Клапоцімся. Аналізуем”.

Чарговае пасяджэнне клуба прайшло на тэму “Дзяцінства без насілля”. Бацькі актыўна ўключыліся ў работу і з задавальненнем выконвалі прапанаваныя спецыялістамі цэнтра практыкаванні. Здавалася, што для іх гэта была проста гульня. Але, дзякуючы нязмушанай абстаноўцы, гуляючы, таты і мамы змаглі зрабіць выснову, што выхаванне дзяцей — справа вельмі нялёгкаея І з усіх цяжкіх сітуацый, у якія часам ставяць дзеці сваіх бацькоў можна знайсці выхад без прыніжэньня, абразы дзіцяці і тым больш цялесных пакаранняў. У бацькоў была магчымасць апынуцца на месцы дзіцяці і прааналізаваць тыя пачуцці, якія адчувае і перажывае малы ў сітуацыі насілля і канфлікту. Чырвонай стужкай сустрэчы стаў метад выхавання ненасілля. Кожны з бацькоў, сыходзячы дадому, даў сабе абяцанне, што ўспаміны з дзяцінства яго дзіцяці будуць добрымі і радаснымі.

Наталля КАСМЯНЧУК,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Драгічынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Гомельская вобласць.