Аб Вялікай Перамозе — з дзіцячага садка

- 11:39Нам пішуць

9 Мая — гэта не проста свята, гэта адзін з вялікіх дзён, які ўшаноўваюць не толькі ў Беларусі. Дзень Перамогі — гэта свята, важнае для кожнай сям’і і кожнага грамадзяніна.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны, гераічнае мінулае нашай краіны, якое нас вучыць, выхоўвае, фарміруе пачуццё гонару, павагі да гісторыі сваёй краіны, несумненна, павінны стаць часткай адукацыйнага працэсу і выхавання маральна-патрыятычных пачуццяў дашкольніка.

Менавіта таму мы вырашылі правесці сумесна з бацькамі мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне ведаў дзяцей аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў, пра герояў вайны, іх подзвігі. Калі мы, дарослыя, ведаем пра вайну і далёкі 1945 год вельмі многае, то нашым дзецям таксама трэба пра гэта даведацца.

Нашы ветэраны вартыя таго, каб мы іх памяталі, любілі і шанавалі.

Дзень Перамогі даў нам усім магчымасць жыць так, як мы жывём зараз.

Марына САКОВІЧ,
загадчык ясляў-сада № 43 Гродна.