Ад чыстага сэрца

- 17:15Нам пішуць

З нецярпеннем нашы пачаткоўцы чакаюць суботу. Для дзяцей гэта і адпачынак, і набыццё новых ведаў, і аказанне дапамогі тым, каму яна патрэбна.

Вось і ў чарговую суботу вучняў сабрала аперацыя “Восеньскі ўзор”. Кожны клас складаў і афармляў букет з рознакаляровых лісточкаў, а потым букеты ўсклалі да помніка загінуўшым героям, які ўстаноўлены ў аграгарадку Субачы. Чытанне вершаў, хвіліна маўчання і цёплыя словы, сказаныя тым, хто загінуў, абараняючы нашу мясцовасць ад ворагаў, не пакінулі абыякавымі нікога.

Ларыса ПАЧАБЫТ,
настаўніца пачатковых класаў
Субацкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна.