Адкажам увагай і клопатам

- 17:08Нам пішуць

У рамках сёмай дэкады “Залаты ўзрост”, прысвечанай Дню пажылых людзей, навучэнцы Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі павіншавалі са святам ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аркадзя Андрэевіча Саўчука.

Навучэнцы цэнтра і педагогі падзякавалі ветэрану за гераічную працу, за права сённяшняга пакалення жыць пад мірным небам, пажадалі моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу і ўручылі Аркадзю Андрэевічу кветкі і падарункі, зробленыя сваімі рукамі. Ветэран расказаў пра сваё жыццё, падзяліўся ваеннымі ўспамінамі. Пройдзены жыццёвы шлях Аркадзя Андрэевіча будзе служыць годным прыкладам для маладога пакалення.

Кацярына ХЛАДНІЦКАЯ,
педагог-арганізатар
Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.