Адпачываем з задавальненнем

- 11:54Нам пішуць

З першых дзён чэрвеня пачаў сваю работу прышкольны аздараўленчы лагер “Мы — дзеці Галактыкі” Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна. Тут дзяцей чакаюць вясёлыя і пазнавальныя мерапрыемствы, спаборніцтвы, гульні.

Некалькі дзён дзеці працавалі над упрыгожваннем сваіх атрадаў “Зямляне ” і “Марсіяне”. Кожны дзень работы лагера напоўнены спартыўнымі мерапрыемствамі. Гэта і эстафеты, і спаборніцтвы, розныя рухавыя і камандныя гульні на свежым паветры. Гуляць разам — гэта здорава і весела!

Дзеці ўжо наведалі кінатэатр “Звязда” ў Навагрудку, паглядзелі займальны мультыплікацыйны фільм у фармаце 3D, а таксама пабывалі на алеі ліхтароў у скверыку ля дома-музея Адама Міцкевіча. Вельмі займальна прайшоў танцавальны дзень. Дзеці змаглі паўдзельнічаць у танцавальным флэшмобе, развучылі новыя песні і танцы, сталі ўдзельнікамі вялікага розыгрышу, вясёлых конкурсаў.

Цікавыя мерапрыемствы па правілах дарожнага руху паказалі, што ўсе добра ведаюць бяспечны шлях ад дому да школы, валодаюць багажом ведаў па бяспецы на дарозе.

Ці многа кніг чытаюць нашы дзеці? На гэтае пытанне дапамагла адказаць віктарына “У гасцях у казак”. Дзеці з задавальненнем зрабілі з падручнага матэрыялу касцюмы Папялушкам.

Весела прайшло мерапрыемства “Пошук скарбу”. Дзеці змаглі, нягледзячы на перашкоды і складаныя заданні, знайсці скарб.

Наперадзе нас чакаюць цікавыя справы: наведванне пажарнага паста ў вёсцы Бенін, турыстычны паход па мясцінах баявой славы землякоў, экскурсія ў Мінск, розныя экалагічныя праекты, КТС “Палёт у космас”, дзень памяці і многія іншыя незабыўныя мерапрыемствы.

За час, праведзены ў школьным аздараўленчым лагеры, падлеткі добра адпачнуць, набяруцца сіл і энергіі, зарадзяцца толькі станоўчымі эмоцыямі.

Тамара МАЦКЕВІЧ,
педагог-арганізатар
Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.