Адсутнасць спакойнага аналізу канфліктных сітуацый можа прывесці да страшных наступстваў

- 11:01Інфармацыйная гадзіна

У журналістаў палітычных, грамадска-палітычных масмедыя павінна прысутнічаць культура валодання і распараджэння інфармацыяй. Такое меркаванне выказаў міністр інфармацыі Беларусі член міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч у праграме “Шчыт Саюза” тэлеканала “БелРас”.

Да ліку найбольш актуальных інфармацыйных пагроз ён аднёс культуру валодання інфармацыяй і распараджэння ёй у першую чаргу палітычнымі, грамадска-палітычнымі СМІ, паколькі яе адсутнасць, адсутнасць спакойнага аналізу канфліктных сітуацый можа прывесці да страшных наступстваў. Акрамя таго, за змястоўнай часткай таго ці іншага пасылу трэба бачыць, да чаго гэта можа прывесці, ці не створыць такая інфармацыя спрыяльныя ўмовы для развіцця канфлікту паміж рознымі сацыяльнымі групамі, паміж краінамі, паміж рознымі палітычнымі рухамі, сказаў міністр.

Паводле яго слоў, “інфармацыйная бяспека па сваёй змястоўнай сутнасці — вельмі простае паняцце: засцерагчы ўсіх, хто карыстаецца інфармацыяй, ад нейкіх уплываў, патокаў, якія імкнуцца перавярнуць свет”. Пытанне аб неабходнасці стварэння бяспекі на медыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы Аляксандр Карлюкевіч лічыць рытарычным.

Адзіная інфармпрастора можа садзейнічаць умацаванню бяспекі Саюзнай дзяржавы, бяспекі і Беларусі, і Расіі, адзначыў ён. “Не трэба баяцца адкрыта і прама гаварыць пра свае знешнепалітычныя прыярытэты. Для гэтага ў нас ёсць цэлая лінейка не проста дзяржаўных СМІ як у Беларусі, так і Расіі, не проста грамадскіх, прыватных сродкаў масавай інфармацыі ў нашых дзяржавах, але і цэлая лінейка інтэграцыйных масмедыя, якія ўжо заваявалі аўтарытэт у свайго гледача, падпісчыка, чытача”, — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Ён таксама адзначыў, што сёння журналістам інтэграцыйных СМІ трэба працаваць на апярэджанне, з падвоенай скорасцю, таму што да гэтага падштурхоўваюць сучасныя ўмовы. “Трэба быць першымі, гэтаму вучаць нас сацыяльныя сеткі, таму што складана потым нешта пераробліваць у частцы грамадскай думкі”, — лічыць міністр.