Адзначылі лепшых

- 16:24Нам пішуць

Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню лагапеда, арганізаваў аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна.

У сярэдняй школе № 18 Гродна была арганізавана метадычная выстава дапаможнікаў, наглядных матэрыялаў, якія зроблены настаўнікамі-дэфектолагамі ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна.

Падчас пленарнага пасяджэння былі прааналізаваны вынікі работы і дасягненні настаўнікаў-дэфектолагаў у сферы спецыяльнай адукацыі, абмеркаваны шляхі паляпшэння работы гэтых спецыялістаў. Адным з эфектыўных вынікаў работы з’яўляецца паспяховы ўдзел устаноў спецыяльнай адукацыі Ленінскага раёна Гродна ў абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу “Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі”. Тры ўстановы раёна будуць прадстаўляць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім этапе.

Настаўнікам-дэфектолагам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у прафесійнай дзейнасці з асаблівымі дзецьмі, былі ўручаны падзякі і падарункі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Ленінскага раёна Гродна.

Вераніка ФІЛОН,
метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Ленінскага раёна Гродна.