Пытанням пажарнай бяспекі ў школе ўдзяляецца самая пільная ўвага, паколькі ў сучасных умовах пажары — найбольш распаўсюджаная прычына ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
У мэтах павышэння ведаў у сферы бяспекі жыццядзейнасці, пажарнай бяспекі, правільных дзеянняў пры пагрозе і ўзнікненні небяспечных і надзвычайных сітуацый, інспектар службы МНС Д. А Сала.правёў гутарку з навучэнцамі 6—9 класаў, нагадаўшы ім аб правілах пажарнай бяспекі.
Перад пачаткам мерапрыемства хлопчыкам і дзяўчынкам паказалі невялікі фільм, які ілюструе працоўныя будні агняборцаў. Дзесяткі юных вачэй з цікавасцю глядзелі на дзеянні пажарных на экране.
Затым была арганізавана гутарка аб правілах пажарнай бяспекі, правілах паводзін пры пажары дома і ў лесе, а таксама аб асновы паводзінах на вадзе ў летні перыяд. Для замацавання ведаў была праведзена віктарына.
Такія сустрэчы надоўга застаюцца ў памяці падлеткаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія пабылі на такіх сустрэчах, назаўсёды запомняць, што пажарная бяспека — гэта важна.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школа №4 Магілёва
Аліна Клачкова.